Формула успеха от Виктора Дробова, инженера-электроника Копыльского районного узла почтовой связи

Чалавек і яго справа

— На пасадзе інжынера-электроніка ў галіне паштовай сувязі адлік майго працоўнага стажу пачаўся з 2006 года.

0371

Век лічбавых тэхналогій патрабуе развіцця і самаўдасканалення. Успамінаю, як яшчэ гадоў 10 таму ў нас не было прамой сувязі з аддзяленнямі, зараз жа ўсё камп’ютарызавана. У нас працуе адзіная глабальная сістэма. Даводзіцца ўкараняць у практыку перадавую камп’ютарную тэхніку, суправаджаць праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі вытворчасці, ствараць базу даных і падтрымліваць яе ў рабочым стане. Работнікам аддзяленняў паштовай сувязі аказваю неабходную метадычную і практычную дапамогу. Для таго, каб ісці ў нагу з часам, стараюся інтэлектуальна развівацца: з’яўляюся пастаянным удзельнікам каманды па брэйн-рынгу абласнога філіяла «Белпошты».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *