Академия МВД готовит специалистов и для службы в Следственном комитете Республики Беларусь

Человек и закон

Па словах намесніка начальніка Капыльскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Руслана Коршака, на дадзены момант ажыццяўляецца адбор жадаючых для паступлення ў 2018 годзе ва ўстанову на следча-экспертны факультэт па спецыялізацыі «судова-пракурорска-следчая дзейнасць» з наступным прысваеннем кваліфікацыі «юрыст».

i-9

Каб стаць курсантам Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, неабходна да 1 красавіка 2018 года звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта, дзе трэба прайсці гутарку з начальнікам дадзенага аддзела. Да 15 красавіка — падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю для афармлення асабістай справы. Таксама неабходна прайсці медыцынскі агляд і псіхафізічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку, прадаставіць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства дакументы, устаноўленыя Парадкам прыёму ў Акадэмію МУС. У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па наступных прадметах: руская (беларуская) мова, замежная мова, грамадазнаўства. З 9 па 15 ліпеня 2018 года асабіста з пашпартам прыбыць у Акадэмію МУС для падачы арыгіналаў дакумента аб адукацыі, сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе.

Абітурыенты, якія прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання, да 20 ліпеня залічваюцца ў Акадэмію МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле Следчага камітэта штодзённа, а 22 лютага — падчас Дня адчыненых дзвярэй.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *