Завершается работа депутатов местных Советов двадцать седьмого созыва

Актуально Мясцовы час

Кисляк Ирина НиколаевнаЧым быў адметны гэты перыяд? Як працавалі народныя выбраннікі? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк:

— Дэпутацкі корпус на Капыльшчыне прадстаўлены двума дэпутатамі Мінскага абласнога Савета, 35 — раённага і 124 — сельскіх. Вядома, што дэпутаты з’яўляюцца звяном паміж насельніцтвам і выканаўчай уладай. Адзначу, што ў нашым раёне дэпутаты на працягу ўсяго склікання паспяхова выконвалі свае абавязкі. Яны даносілі ўсе просьбы, патрэбы да мясцовай улады. Дэпутацкі корпус працаваў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», вырашаючы пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва. Дэпутатам павінен быць чалавек, неабыякавы да таго, што адбываецца навокал. Яго выбірае народ, аказвае яму давер, значыць, яму ў адказ трэба адстойваць яго інтарэсы.

Дэпутатам павінен быць чалавек, неабыякавы да таго, што адбываецца навокал. Яго выбірае народ, аказвае яму давер, значыць, яму ў адказ трэба адстойваць яго інтарэсы.

Узорам таго, якім павінен быць народны выбраннік, з’яўляецца дэпутат абласнога Савета, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі. Ён чалавек нераўнадушны, заўсёды выслухоўвае тых, хто да яго звяртаецца падчас прыёмаў грамадзян ці сустрэч. На працягу ўсіх чатырох гадоў ён па меры магчымасці аказвае дапамогу не толькі насельніцтву, але і па добраўпарадкаванні горада і іншых населеных пунктаў. Напрыклад, як гэта было пры абсталяванні сквера ля раёна газазабеспячэння да свята горада ў мінулым годзе. Дзякуючы выдзеленым сродкам яшчэ адзін куточак Капыля стаў больш прыгожым: былі пракладзены дарожкі, закуплены бардзюры і кабель для ўстаноўкі ліхтароў і г.д.

Дэпутацкі корпус працаваў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», вырашаючы пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва.

Што датычыцца дэпутатаў раённага Савета, то ўсе яны займаліся справамі на сваіх участках.  Але былі сярод іх і тыя, што сябе найбольш праявілі. Значна дапамагалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, якія аказвалі падтрымку на расчыстцы пустуючых і апрацоўцы прысядзібных участкаў, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і многім іншым. Сярод іх можна назваць дырэктара ААТ «Прагрэс 2010» Валерыя Тароцьку, былога дырэктара ААТ «Піянер-Агра» Аляксандра Макарчука. Заўсёды ў цеснай звязцы працавалі дэпутаты на тэрыторыі Капыльскага (старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка і былы дырэктар ААТ «Скабін» Віктар Станкевіч) і Цімкавіцкага (старшыня сельвыканкама Алена Острыкава і дырэктар аўтапарка № 21 Уладзімір Сахар) сельсаветаў. Пастаянна знаходзіцца на сувязі з выбаршчыкамі сваёй акругі начальнік раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня. Ён выязджае на асабістыя прыёмы, выслухоўвае праблемы па тэлефоне. Прычым кожнае пытанне па магчымасці стараецца вырашыць. Заўсёды перажывае за стан жыццезабеспячэння сваіх выбаршчыкаў і намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі. Дарэчы, кандыдатуры многіх з іх будуць прапанаваны і на выбарах гэтага года.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *