Сегодня, в XXI веке, философско-эстетический спор ведут книга и интернет

Пошта "СП"

onlinebookshop1

Лічу: для духоўнага, інтэлектуальнага развіцця чалавека важна і першае, і другое. І кніга не павінна супрацьстаяць інтэрнэту. У эфіры Google+ паглядзеў анлайн-чытанні знакамітага твора Льва Талстога «ганна Карэніна». Мяне да глыбіні душы крануў незвычайны марафон, які вёўся ў гарадах Парыжы, Лос-Анджэлесе, маскве, Новасібірску, у час якога 700 чалавек на працягу 30 гадзін у прамым эфіры чыталі гэты бессмяротны твор. Цікава, што раней падобны праект ужо арганізоўваўся Google+ сумесна з Іспанскай каралеўскай акадэміяй, у выніку чаго былі прачытаны 2149 урыўкаў з «Дон Кіхота» Сервантэса, якія пасля былі склеены ў адзіны ролік.

Падобныя марафоны павінны стаць пастаяннымі і ў Беларусі. Наша айчыннае прыгожае пісьменства можа пахваліцца сваімі геніямі Слова — Уладзімір Караткевіч і Васіль Быкаў, Іван  Мележ і кузьма Чорны. Прычым кожны рэгіён Беларусі можа чытаць творы свайго земляка. А гэта, па-першае, глыбока патрыятычна і, па-другое,  з’яўляецца прапагандай роднага слова. Упэўнены, што праект «Ганна Карэніна» адраджае забытыя многімі з нас сямейныя чытанні. твор не страціў сваёй сучаснасці і актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі. Цікава, што ў наш час нярэдка выкарыстоўваецца так званы «прынцып ганны Карэнінай», заснаваны на шырока вядомым афарызме, што адкрывае раман: «Усе шчаслівыя сем’і падобны, кожная нешчаслівая сям’я няшчасная па-свойму».

Канстанцін КАРНЯЛЮК,

г. Віцебск



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *