Премьера моноспектакля «Мама» состоялась в Белгосфилармонии и была посвящены ее 80-летию

Детский квартал Культура

Канцэртная зала сабрала разам усіх тых, хто неабыякава адносіцца да тэатра.

a0hxv88wbuw4k8wcckkcwos48

Аўтарам інсцэніроўкі монаспектакля «Мама» і яе выканаўцай была Галіна Дзягілева, усім вядомая як стваральніца тэатра аднаго акцёра «Зніч», а раней як актрыса Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа. За аснову аўтарскага выказвання ўзяты п’еса «Маці» сусветна вядомага чэшскага драматурга Карэла Чапека і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён прысвяціў маме…

Нягледзячы на тое, што гэта монаспектакль, уявіць усе пачуцці герояў п’есы не было нечым складаным. Галоўная гераіня — маці, якая страціла самы галоўны сэнс  жыцця — сваіх сыноў і мужа. Ад іх засталіся толькі ўспаміны. Вось партрэт загінуўшага мужа, да якога яна звяртаецца з надзеяй на тое, што ён усё чуе. «Вас было пяцьдзясят два, пяцьдзясят два і не стала. Навошта ты прыняў такое рашэнне. Навошта ты туды пайшоў», — звяртаецца яна да яго. Каля жанчыны ляжаць цацкі, якія засталіся ад яе сыноў. Сэрца маці крывёй абліваецца, калі яна ўспамінае пра іх. Тыя, таксама як і бацька, загінулі ад рук немцаў. Пакуты жанчыны настолькі моцныя, што яна сніць сны і бачыць жывымі сваіх родных і дарагіх… Размовы з сынамі, поўныя пяшчоты і ласкі, а потым  прачынаецца з разуменнем таго, што яна засталася адна на гэтым белым свеце. Але гераіня выглядае вельмі моцнай і ўнутрана мудрай, так што складана паверыць у тое, што яна можа быць слабой ці мець патрэбу ў дапамозе. Спектакль паказвае, што  ёсць бясконцая любоў, якая дапамагае жыць далей нават тады, калі нашых родных ужо няма побач.

У другім аддзяленні   гледачоў чакала канцэртная праграма з удзелам калектываў Белдзяржфілармоніі, артыстаў, літаратараў і сяброў тэатра. Апладысменты і словы падзякі гучалі ў адрас выступоўцаў не сціхаючы.

І на самай справе, «светла» стала ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі ў гэты прыемны дзень.

Аліса ГЕРЫК,

навучэнка Мінскага раённага ліцэя



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *