Яшчэ адзін Дыплом Быліновіча

Новости

Пераможная капілка Уладзіслава Быліновіча, вучня СШ № 2 г. Капыля, папоўнілася яшчэ адным Дыпломам І ступені — ужо другім у спаборніцтвах такога кшталту.

Юнак выдатна выступіў на ІІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па інфарматыцы, якая праходзіла ў г. Маладзечна. На бягучым тыдні капыльскія эрудыты спрабавалі свае сілы ў такіх прадметах, як абслуговая праца і грамадазнаўства. Каманда складалася з сямі чалавек — выхаванцаў Грозаўскай, Цімкавіцкай сярэдніх школ, гімназіі № 1, СШ № 2 і СШ № 3 г. Капыля, Капыльскага СПЛ. Спаборніцтвы праходзілі ў Жодзіна і Смалявічах.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *