Чем запомнился 2017 год? Рассказывают жители Копыльщины

Актуально Праздник

Вось і заканчваецца 2017 год, на парозе — новы. Самы час падвесці вынікі, задумацца над тым, чаго не ўдалося дасягнуць, усміхнуцца, успамінаючы пра прыемнае.

rat

Якім для вас быў адыходзячы год? Чым запомніўся і якімі падзеямі быў напоўнены? Чаго чакаеце ад наступнага? Гэтыя пытанні мы задалі жыхарам Капыльшчыны напярэдадні свята.

IMG_2960

Дзмітрый і Вікторыя Кажура, маладая сям’я:

— Год для нас быў выдатны, у нашым жыцці адбыліся кардынальныя змены. Год радасных падзей і перажыванняў. У 2017-м мы стварылі сям’ю, у нас нарадзілася дачушка. Далей можна ўжо не ўспамінаць, бо калі і было яшчэ нешта добрае, то ў параўнанні з гэтымі падзеямі ўсё астатняе — дробязі.

У наступным годзе нам застаецца толькі берагчы сямейны ачаг і радавацца новым падзеям у сваім жыцці.

IMG_6549

Алена Макарэвіч, прадавец гандлёвага павільёна:

— Увогуле, здаецца, быў звычайны год. Як і многія іншыя, пражытыя намі. У асабістым жыцці не магу нешта асобна вылучыць. А вось у нашым горадзе адбыліся перамены, якія нельга не заўважыць. Паглядзіце, як змянілася зона адпачынку, з’явіліся дэндрапарк, каплічка каля лясгаса, новыя архітэктурныя формы ў цэнтры Капыля. А якім цудоўным было свята горада! І перад Новым годам райцэнтр змяняецца, упрыгожваецца. Дзякуй за тое, што робіцца для лю- дзей. А мы павінны ўсё гэта цаніць і беражліва адносіцца.

2018-ы абяцае стаць знамянальным для нашай сям’і. Сын заканчвае Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Хочацца пажадаць, каб у яго і ва ўсіх людзей усё складвалася толькі добра.

IMG_6571

Аляксандра Кукраш, вучаніца 10 «Б» класа СШ № 2 г. Капыля:

— Адыходзячы год для мяне быў поўны радасных падзей і дасягненняў. Вядома ж, перш за ўсё ў вучобе. Я стала пераможцай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці ў раёне, трэцяе месца заняла ў вобласці і даволі нядрэнна выступіла ў рэспубліцы. Дзякуй за гэта маёй настаўніцы Наталлі Мікалаеўне Мацкевіч і супрацоўніцы банка Святлане Уладзіміраўне Пабока. Добрыя вынікі паказала на раённых прадметных алімпіядах па інфарматыцы і грамадазнаўстве (па гэтым прадмеце буду прадстаўляць раён у вобласці). Спадзяюся, што  будучы год парадуе яшчэ большымі дасягненнямі.

IMG_6554

Лявонцій Мазоль, сталяр Капыльскай ЖКГ:

— Не магу сказаць пра адыходзячы год ні зусiм добра, ні зусім дрэнна. Дзякуй Богу, прастаялі, пратрымаліся, пражылі!

Як прадстаўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі хачу адзначыць змены, якія адбываюцца ў Капылі і раёне па навядзенні парадку. Горад з кожным днём становіцца больш прыгожым.

Яшчэ адзначу, што сёлетні год быў даволі багатым на ўраджай. Мы нават прадавалі бульбу, вырашчаную на сваім прысядзібным участку.

Усім людзям я жадаю, каб жыццё мянялася толькі да лепшага, і мы, нягледзячы ні на што, заставаліся аптымістамі, каб было моцнае здароўе і мірнае неба.

IMG_6579

Таццяна Чарнушэвіч, прадавец магазіна «Кулінарыя»:

— За ўсё, што было, гэтаму году магу сказаць дзякуй. Ён, вядома, не вёў мяне роўнай дарогай, але і за «звіліны лёсу» яму таксама дзякую. У гэтым годзе радавалі падзеі ў прафесійнай сферы, былі новыя знаёмствы, зносіны з людзьмі. З сяброўкай вырашылі заняцца здаровым ладам жыцця: распачалі вячэрнія прагулкі на веласіпедах.

Грандыёзных планаў на надыходзячы год няма. Нічога не прашу, разумеючы, што па вялікім рахунку ўсё залежыць ад нас саміх. Самае галоўнае, чаго хацелася б, дык гэта здароўя для ўсіх блізкіх, асабліва для дзетак. Таму няхай ва ўсіх нас будзе моцнае здароўе, а астатняе — дадасца!

потейкович

Сергей Потейкович, главный врач УЗ «Копыльская ЦРБ»:

— Прежде всего, знаменательным и значимым событием в уходящем году стал щедрый вклад в укрепление материально-технической базы нашего учреждения от ОАО «Беларуськалий» (г. Солигорск): предоставление спонсорской помощи в виде легкового автомобиля скорой медицинской помощи для оснащения отделения скорой неотложной медицинской помощи. Это явилось дополнением к проведенному там ранее текущему ремонту, благодаря которому светлыми и просторными стали служебные помещения. Еще одно значимое событие в уходящем году — это приобретение аппарата искусственной вентиляции легких для оснащения отделения анестезиологии и реанимации по линии Министерства здравоохранения. Не остались равнодушными и организации Копыльского района: представительством Белгосстраха по Копыльскому району для того же отделения были закуплены гемодинамические мониторы. Для улучшения качества и доступности оказания медицинской помощи медицинским учреждением была приобретена система длительного мониторирования ЭКГ (холтеровское мониторирование).

Но самым главным событием в уходящем году стало прибытие 12-ти молодых специалистов-медиков: 4 врачей и 8 медицинских работников со средним специальным образованием. И, конечно же, мне этот год запомнился сменой места работы: новый 2018-й в первый раз буду встречать в должности главного врача Копыльской ЦРБ.

IMG_6565

Валерый Астрэйка, настаўнік СШ № 2 г. Капыля:

— Гэты год для мяне быў даволі паспяховым: набыў аўтамабіль, закончыў курсы і атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. Сёлета мне пашчасціла працаваць у двух першых класах. Дзеці вельмі добрыя, прывіваю ім любоў да спорту і здаровага ладу жыцця.

Ад будучага года, вядома, чакаю пазітыўных перамен. Не трэба глабальных, няхай усё будзе роўна, стабільна і спакойна. Жадаю ўсім здароўя, цярпення, поспехаў і блакітнага неба над галавой.

кнышевич 1

Наталья Кнышевич, многодетная мама из агрогородка Старица:

— Конечно, самые яркие впечатления оставило вручение ордена Матери, ведь высокие награды мы принимали из рук председателя Минского облисполкома Анатолия Исаченко. Со мной ездил и мой муж Александр. К тому же нам подарили хорошие подарки. Радуют и пятеро деток: Вячеслав и Владислав хорошо учатся в школе, Станислав и Дарья с удовольствием посещают детский садик, а младшая Ксюша изучает и открывает для себя окружающий мир. К праздникам украсили дом, поставили елку. Дети ждут новогодних чудес и подарков.

DSC00625

Таццяна Волкава, дырэктар раённага Цэнтра ткацтва:

— У красавіку гэтага года мы прымалі ўдзел у выставе дасягненняў «Гасціннае падвор’е», што праходзіла ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Маскве. Разам з намі ад Капыльшчыны туды ездзілі ўдзельнікі аматарскага клубнага аб’яднання «Лоцвінскія ўдалухі», якія прадстаўлялі стравы беларускай кухні. Акрамя выставы традыцыйных семежаўскіх ручнікоў мы праводзілі майстар-клас па ткацтве. Дарэчы, ён карыстаўся вялікай папулярнасцю. Паслы розных краін не толькі паглядзелі на ткацкія станкі, але і пасядзелі за імі і нават спрабавалі ткаць.

Напрыканцы года хацелася б адзначыць яшчэ адно мерапрыемства, якое не прайшло для нас безвынікова. Гэта — рэспубліканскае свята рамёстваў «Вясновы букет», на якім мы былі ўзнагароджаны Дыпломам за лепшую калекцыю работ.

IMG_6080

Сям’я Літвіных, пераможцы рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі»:

— Год 2017-ы быў даволі паспяховым і знамянальным для нашай сям’і. Мы сталі пераможцамі раённага, абласнога і рэспубліканскага этапаў маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі». Удзел у ім мы ўжо прымалі не ўпершыню. Дзякуючы мэтанакіраванасці, адказнай падрыхтоўцы, трывалай падтрымцы нам удалося заваяваць тытул лепшай сельскагаспадарчай сям’і Беларусі.

Пасля гэтага наша жыццё стала яшчэ больш бурным. Мы былі ўдзельнікамі шматлікіх тэлепраграм, артыкулы пра нас з’яўляліся на старонках многіх газет. Пра нашу сям’ю і работу з сельскай моладдзю мы расказвалі на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мінскага абкама БРСМ. Таксама прэзентавалі сябе на нацыянальным форуме «Сям’я ХХІ стагоддзя», што прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Таму жадаем усім верыць у сябе і свае сілы і спадзявацца на поспех.

лазовская-2

Людміла Лазоўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля ім. М.В. Рамашкі:

— Як настаўніцу мяне, перш за ўсё, парадавалі вынікі Валерыі Леу, якая на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды атрымала Дыплом ІІ ступені. А на заключным этапе дзяўчынка была ўзнагароджана Дыпломам, які выдала Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» за лепшы водгук. Адзначу, што наогул аднакласнікі Валерыі добра падрыхтаваныя па роднай мове, і спадзяюся, што на цэнтралізаваным тэсціраванні калі не ўсе, то многія атрымаюць па 100 балаў. Калі казаць пра асабістыя «дасягненні», то дачка Марыя, якая зараз працуе ў цэнтральным аддзяленні Балаграпрамбанка, выйшла замуж. Падрастае ўнук Цімоша: яму ўжо тры з паловай годзікі, і ён вельмі любіць расказваць вершыкі. А сын Сяргей заканчвае будаваць дом. Жыццё ідзе сваёй чаргой. Хочацца верыць, што наступны 2018 год будзе яшчэ лепшым!

IMG_4228

Сергей Мисюченко, работник КУП «Копыльское ЖКХ»:

— Уходящий год лично для меня запомнится как время, насыщенное различными спортивными событиями. В феврале я впервые принял участие в международном спортивном форуме серии «Мастерс» — Чемпионате Польши по легкой атлетике среди ветеранов спорта, который проходил в г. Торунь. Я занял второе место в беге на 800 метров, а наша четверка в эстафете 4х200 метров стала лучшей. Второй значимый старт также был из серии «Мастерс» — Чемпионат Литвы среди ветеранов спорта. Здесь в абсолютном зачете стал победителем в беге на 800 метров и «серебряным» призером на дистанции 200 метров.

Но хотелось бы особенно отметить наши соревнования — «KOPYL TRAIL-2017». Первый старт у меня был в «корпоративном забеге», где представлял свое предприятие. Предполагал, что эта дистанция в 1,5 км для меня станет разминкой перед выходом на основную. Но, поскольку соперничество оказалось достаточно серьезным, пришлось выкладываться по полной. Очень интересным стал забег на 8 км. Понимал, что препятствия, особенно вод- ные, принесут немало сюрпризов. Бежать было сложно, но интересно. В своей возрастной группе стал лучшим. Организаторы соревнований подготовили прекрасный спортивный праздник, а трейловая гонка подарила массу положительных и незабываемых эмоций.

DSCN5724

Анатолий Метельский, главный агроном ОАО «Старица-Агро»:

— В уходящем году произошло значимое для меня событие — в День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности  АПК мой труд был отмечен Почетной грамотой райисполкома. Но своим главным достижением считаю семью. Свободного времени очень мало, но каждую свободную минуту из своего плотного графика  посвящаю самым дорогим и близким людям. Жена Елена всегда радует домашним уютом, а трое сыновей — успехами в работе и учебе. В этом году средний сын Денис поступил в архитектурно-строительный колледж в Минске, а старший Павел — стал студентом филологического факультета Белорусского государственного университета. И это мой надежный тыл, моя пристань, где всегда поддерживают и понимают. А когда к тебе такие теплые отношения дома — и в работе есть успехи.

Падрыхтавалі Дзіяна ТКАЧЭНКА, Таццяна БОХАН, Сяргей КОЗЕЛ і Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *