Благодаря работе магазина «Родны кут» жители микрорайона улиц Тимковичской, Скабинской и других могут приобрести все необходимое в шаговой доступности

Актуально Галоўныя падзеі

1 ліпеня — Дзень кааперацыі

Дарэчы, брэнд «Родны кут» аб’ядноўвае больш за дзве тысячы магазінаў, размешчаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі: у невялікіх вёсках, аграгарадках, раённых і абласных цэнтрах. Ён належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў — аднаму з буйнейшых шматпрофільных аб’яднанняў нашай краіны. Дарэчы, трэба адзначыць, што гэтымі днямі спажывецкая кааперацыя адзначае свой 100-гадовы юбілей.

Загадчыца магазіна Святлана Лазук
Загадчыца магазіна Святлана Лазук

На паліцах і вітрынах магазіна — шырокі асартымент малочнай, каўбаснай прадукцыі, хлебабулачных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, фруктаў і іншага.  Тут ёсць тавары для дома, корм для хатніх гадаванцаў, сродкі асабістай гігіены. Дарэчы, 95% — тавары беларускіх вытворцаў. У «Родным куце» сучасны інтэр’ер, абноўленае гандлёвае і халадзільнае абсталяванне. Плошча магазіна, а гэта 132 квадратныя метры, знаходзіцца пад пільным вокам відэакамер. Сістэма самаабслугоўвання дазваляе пакупнікам бліжэй пазнаёміцца з таварам, разгледзець тэрміны захоўвання і склад вырабу.

— У магазіне багаты асартымент прадуктаў, прымальны кошт і, што немалаважна, ветлівыя прадаўцы, — дзеліцца пакупніца Ніна Іванаўна, якая разам з унукам завітала ў «Родны кут». — Ды і час працы для нас зручны. Дзверы магазіна адчынены кожны дзень з васьмі гадзін раніцы да адзінаццаці вечара без перапынку на абед.

Святлана Самахвалава, Вольга Здановіч і Таццяна Казлоўская
Святлана Самахвалава, Вольга Здановіч і Таццяна Казлоўская

Дарэчы, калектыў магазіна яшчэ зусім малады. Сярэдні ўзрост прадаўцоў крыху перакінуўся за 30. На працягу пяці гадоў загадчыцай тут працуе Святлана Лазук, хаця ёй кожны дзень даводзіцца вяртацца дадому ў Быстрыцу. Але нягледзячы на гэтую асаблівасць, Святлана Іванаўна задаволена. Побач з ёй плённа працуюць сем дзяўчат-прыгажунь: Таццяна Страленя, Марына Талейка, Наталля Бучык, Вольга Здановіч, Святлана Самахвалава, Таццяна Казлоўская і Марына Ганчарык. За парадкам сочыць прыбіральшчыца Наталля Сапешка, а прынесці неабходныя тавары дапамагае грузчык Артур Ганчарук.

—  Бачыце, у нас малады і дружны калектыў. Лічу, што гэты фактар таксама дапамагае нам дасягаць добрых вынікаў, — расказвае Святлана Іванаўна. — Напрыклад, пры даве-дзеным за май плане тавара-абароту 110 000 рублёў мы выручылі  111 856.  За чэрвень нам план крыху павялічылі, але, упэўнена, мы дасягнём пастаўленай мэты. Дзяўчаты да гэтага прыкладаюць шмат намаганняў: калі трэба, наладжваюць выязны гандаль. Напрыклад, каб павялічыць грашовую выручку, гандлявалі на фестывалі гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Не стане выключэннем і Дзень Незалежнасці. Такое імкненне не можа не радаваць.

За прылаўкам - Таццяна Страленя
За прылаўкам — Таццяна Страленя

У «Родным куце» прывабліваюць і зніжкі на асобныя віды тавараў. Змяншэнне гандлёвай надбаўкі можна заўважыць па рознакаляровых цэнніках на паліцах і па палетнай выкладцы ў цэнтры гандлёвай залы. Па словах загадчыцы магазіна Святланы Лазук, акцыі Белкаапсаюза праводзяцца ў магазіне пастаянна, напрыклад, на кандытарскія і каўбасныя вырабы кааппрама. Танней на 5% каштуе і каўбасная прадукцыя сноўскага агракамбіната. Таму руплівыя гаспадыні ніколі не праходзяць міма абвестак са словамі «Цена дня», а таксама «Наша марка».

Марына Ганчарык
Марына Ганчарык

Разлічыцца на касе можна як наяўнымі сродкамі, так і з дапамогай банкаўскай карткі. Дарэчы, на ўваходзе ў магазін працуюць банкамат і інфакіёск.

Асабліва шматлюдна тут у канцы працоўнага дня, калі гараджане і жыхары навакольных вёсак вяртаюцца дамоў і па дарозе заходзяць у краму па прадукты для вячэры. Тым больш, што ў 17 гадзін абавязкова прывязуць гарачы хлеб і батон, выпечаныя ў Капыльскім кааппраме, і за лічаныя хвіліны магазін напоўніцца апетытным водарам.

— Мне падабаюцца нашы пакупнікі: яны ветлівыя і добразычлівыя, — працягвае размову Святлана Іванаўна. — А мы ў сваю чаргу імкнёмся выканаць іх запыты. Мікрараён гэты памаладзеў, тут з’явілася шмат сем’яў, дзе гадуюцца малыя дзеткі, таму асаблівую ўвагу мы надаём завозу дзіцячага харчавання. Ды і кіраўніцтва да нас ставіцца з разуменнем: в.а. старшыні праўлення райспажыўтаварыства Вік-тар Смусянок, яго намеснікі Наталля Канончык і Анжэла Галушка заўсёды прыслухоўваюцца да нашых прапаноў і пажаданняў.

— Упэўнена, Белкаапсаюз — арганізацыя надзейная, таму памяняць спажывецкую кааперацыю на іншае месца жадання ў мяне няма: тут я адчуваю сябе абароненай. Падабаецца мне і наш магазін, — быццам падводзіць вынікі прадавец Таццяна Страленя.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *