Новости Копыльского района

Актуально Новости

Пытанні — на кантролі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла чарговыя прыёмы грамадзян на тэрыторыі Капыльскага раёна.

Падчас сустрэч у Слабада-Кучынскім сельвыканкаме да парламентарыя паступілі пытанні па аптымізацыі і заворванні пустуючых зямельных участкаў у в. Слабада-Кучынка, па ачыстцы сажалкі ў в. Астрэйкі, па працаўладкаванні непрацуючых грамадзян.

З аналагічнай праблемай наконт працаўладкавання быў зварот і падчас прыёму ў прафкаме УАЗ «Капыльская ЦРБ». Акрамя таго жыхары вул. Садовай і Зялёнай у Капылі прасілі дапамагчы вырашыць пытанне па адводзе вады з іх участкаў, а дома № 15 па вул. Партызанскай — правесці добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі.

Усе пытанні знаходзяцца на кантролі.

 

Ёсць прырост

Жывёлаводы Капыльшчыны (па стане на 30 сакавіка) прадалі дзяржаве 244,4 тоны малака, атрымаўшы пры гэтым, у параўнанні з мінулым годам, адну з самых большых прыбавак у вобласці — 33,3 тоны (больш толькі Дзяржынскі раён).

Надой ад адной каровы складае 11,18 кг, што на 1,4 кг больш, чым на названую дату летась. Таварнасць малака — 91,1%.

 

Молодежный лидер

Татьяна Анатольевна Дубовик утверждена на должность первого секретаря районного комитета общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи».

С сентября 2016 года Татьяна Дубовик исполняла обязанности первого секретаря Копыльского РК ОО «БРСМ».

 

В рамках сотрудничества

Копыль посетил советник по культуре Посольства Исламской Республики Иран в Республике Беларусь  Сейед  Абдолмаджид  Шафаи.

IMG_4317

Он встретился с председателем райисполкома Анатолием Линевичем, его заместителем Александром Липницким и ознакомился с работой районного краеведческого музея (на снимке). В планах высокого гостя — налаживание культурного сотрудничества с копыльским регионом.

 

Прытрымлівацца этыкету

Семінар-вучоба па правілах этыкету тэлефонных перамоў з кліентамі праведзена аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

IMG_3659

На мерапрыемства былі запрошаны сакратары прыёмных, дыспетчары, супрацоўнікі службы аховы, словам тыя, хто мае непасрэдныя адносіны да размоў з кліентамі па тэлефоне.

Пра этыку дзелавых размоў, яе правілы і прынцыпы нагадаў педагог-псіхолаг установы адукацыі  «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна» Пётр Лобаў. Гэтай жа тэме была прысвечана лекцыя псіхолага  ўстановы аховы здароўя «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Алены Стасевіч.

Таксама была магчымасць задаць пытанні спецыялістам і азнаёміцца з выставай літаратуры па этыкеце, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі.

НА ЗДЫМКУ: псіхолаг Алена Стасевіч і вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Віяленцій.

 

Па пытаннях нерухомасці

Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры 28 сакавіка правяло дзень адчыненых дзвярэй.

Як паведамілі ў Капыльскім бюро Слуцкага філіяла, падчас прыёму грамадзян у нашым раёне да спецыялістаў былі звароты па пытаннях афармлення нерухомасці ў спадчыну, дарэння, уводу ў эксплуатацыю жылога дома. Па адным заказе аформлены дакументы і выкананы палявыя работы (абмер участка).

Мяркуецца, што падобныя акцыі будуць праводзіцца штомесяц.

 

В целях профилактики

На территории Копыльского района с 23 по 25 марта проведен комплекс мероприятий, направленный на профилактику пьянства и алкоголизма.

За время проведения мероприятия сотрудниками Копыльского РОВД отработано 26 населенных пунктов района, проверено 39 частных домовладений граждан, 3 квартиры  в многоэтажных застройках. Проведены отработки лесных массивов по выявлению самогонных аппаратов. Отработано 13 торговых объектов на предмет выявления нарушений требований антиалкогольного законодательства, а также фактов реализации алкогольных напитков и пива несовершеннолетним.

В результате выявлено 14 правонарушений антиалкогольного законодательства, из них одно сотрудниками ИДН по ч. 6 ст. 12.17 КоАП Республики Беларусь (продажа алкогольных, слабоалкогольных напитков или пива несовершеннолетним).

Всего в ходе рейдовых мероприятий изъято 14 литров самогона, 1 литр пива, 8 самогонных аппаратов, уничтожено 111 литров самогонной браги.

 

Смаката ад капыльскіх хлебапёкаў

Здоба «Фруктовы сюрпрыз», «Лімонны сюрпрыз» і «Шакаладны сюрпрыз» — так называюцца новыя віды прадукцыі, якія пачалі нядаўна выпускаць  у Капыльскім кааппраме.

IMG_7183

Як паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара Тамара Абрамовіч, супрацоўнікі прадпрыемства знаходзяцца ў пастаянным пошуку стварэння новых і смачных вырабаў. Салодкае абрыкосавае начынне «схавана» ў здобе «Фруктовай», а назвы «Лімонная» і «Шакаладная» гавораць самі за сябе. Зверху булачкі пасыпаны цукровай пудрай.

НА ЗДЫМКУ: кандытар Святлана Сячко дэманструе прадукцыю.

 

Для большага парадку

Для ўдасканалення догляду за гарадскімі могілкамі кіраўніцтвам КУП «Капыльская ЖКГ» вызначаны спецыяліст, які будзе сачыць за парадкам правядзення пахаванняў і санітарным станам месца апошняга прытулку гараджан.

Як паведаміў намеснік дырэктара Капыльскай ЖКГ Аляксандр Паляшчук, па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць майстру Аляксандру Мікалаевічу Кахановічу па нумары (8-044) 557-47-65. Паводле слоў Аляксандра Пятровіча, пахаванні на старых могілках у г. Капылі могуць праводзіцца толькі на загадзя зарэзерваваных месцах. Напярэдадні Вялікадня і Радаўніцы туды будзе завезены пясок, каб у людзей была магчымасць навесці парадак на магілах сваіх родных.

 

В поле зрения – поезда

На территории Копыльского района с 29 марта по 2 апреля проводится основной этап специального комплексного мероприятия «Пригородный поезд».

Его задача — пресечение и предупреждение правонарушений на железнодорожных станциях, остановочных пунктах, а также обеспечение общественного порядка, личной и имущественной безо-пасности граждан на обслуживаемой территории.

Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Крысціна ЖОГАЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *