В полной готовности

Закон. Безопасность

Гатоўнасць суб’ектаў гаспадарання Капыльшчыны да пажаранебяспечнага перыяду абмяркоўвалася падчас чарговага пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Капыльскім райвыканкаме.

a0a62b1f-7f2e-4686-bafe-ceda0f966d18_540x350

Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна атрымаў даручэнні. Так, сельгаспрадпрыемствам, Капыльскаму доследнаму лясгасу, Капыльскай ЖКГ, ПМК-11 неабходна да 1 красавіка адрамантаваць тэхніку, якая прыстасавана да тушэння пажараў. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць выкананню норм супрацьпажарнай бяспекі на аб’ектах, дзе маюцца гаручыя матэрыялы, забараніць спальванне пожні, сухой расліннасці, развядзенне кастроў на тэрыторыях аб’ектаў. Да 1 мая трэба правесці работы па ўстройстве мінералізаваных палос на тарфяных масівах і ў іншых, небяспечных у пажарных адносінах месцах.

Павінна быць арганізавана ахова падведамасных тэрыторый у пажаранебяспечны перыяд (згодна з рашэннем райвыканкама ён распачаўся з 13 сакавіка і прадоўжыцца да 1 лістапада бягучага года): патруляванне, аб’езды спецыяльна выдзеленымі работнікамі, для аператыўнай дзейнасці якіх неабходна прадугледзець гужавы або аўтамабільны транспарт і сродкі пажаратушэння (ёмістасці для вады, лапаты). Іх работа будзе фіксіравацца ў спецыяльных журналах.

Дорожнікам (ДРБУ № 124 і ЛДД-653) даручана рэгулярна праводзіць абкошванне кюветаў і прыдарожных палос.

Сярод запланаваных мерапрыемстваў — маніторынгі па выяўленні фактаў спальвання смецця, рэшткаў расліннасці, заняткі з выхаванцамі ўстаноў адукацыі раёна з мэтай навучання іх бяспечным паводзінам у лясах, месцах адпачынку, на вадаёмах.

Інфармаванне насельніцтва раёна аб сітуацыі падчас пажаранебяспечнага перыяду ўскладзена на рэдакцыю газеты «Слава працы» і Капыльскі РАНС.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *