С признательностью за мирное небо

Актуально Да 30-годдзя ветэранскай арганізацыі

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ветэранскай арганізацыі, былі наведаны ўдзельнікі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць у Капылі.

Віншаванні прымае ветэран вайны Мікалай Георгіевіч  Кісялёў
Віншаванні прымае ветэран вайны Мікалай Георгіевіч Кісялёў

Сімвалічна, што гэтыя сустрэчы з паважанымі людзьмі аб’ядналі ў сабе два ўсенародна любімыя святы — Дзень абаронцаў Айчыны і Дзень жанчын. У госці да ветэранаў завіталі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч і в.а. першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Таццяна Дубовік. Яны выказалі віншаванні са святамі, удзячнасць за магчымасць жыць пад мірным небам і ўручылі невялікія падарункі і кветкі. У сваю чаргу ветэраны дзякавалі за праяўленую ўвагу, за тое, што іх не забываюць.

Мерапрыемства таксама праходзіла ў адпаведнасці з заключаным паміж грамадскімі аб’яднаннямі трохбаковым пагадненнем і даказала, што сувязь паміж пакаленнямі павінна быць трывалай.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *