Ветеранская организация отделения «Слобода-Кучинка» ОАО «Старица-Агро» насчитывает 205 человек

Да 30-годдзя ветэранскай арганізацыі

Сярод іх — адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны, два вязні фашызму.

З 1996 года ветэранскую пярвічку ў в. Слабада-Кучынка ўзначальвае Святлана Іванаўна Астрэйка. Яна доўгі час працавала сакратаром Слабада-Кучынскага сельсавета, добра ведае ўсе сем’і, памятае прозвішча і імя кожнага пенсіянера. Нягледзячы на паважаны ўзрост (ёй споўнілася 75 гадоў), заўсёды актыўная, працавітая, жыццярадасная. Да людзей — з адкрытай душой і сэрцам, уважлівая і клапатлівая, чулая да чужых праблем, справядлівы дарадца, уносіць асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.

Святлана  Іванаўна Астрэйка з членамі клуба «Патрыёты Радзімы»
Святлана  Іванаўна Астрэйка з членамі клуба «Патрыёты Радзімы»

«На маю думку, ветэран — гэта не толькі слова, паняцце, але і чалавек, поўны сіл і энергіі, з вялікім жаданнем прыносіць карысць грамадству, — лічыць Святлана Іванаўна. — Нам ёсць што перадаць нашай моладзі: любоў да Радзімы, павагу да чалавека працы, свае веды».

Члены ветэранскай арганізацыі ўдзельнічаюць ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў якасці наглядальнікаў на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. У час галасавання — яны заўсёды ў першых радах. Наладжана цесная сувязь з мясцовай уладай, кіраўніцтвам ААТ «Старыца-Агра», ДУА «Слабадакучынская СШ», ГА «Беларускі саюз афіцэраў», РК ГА «БРСМ», РАС «ДТСААФ», Слабада-Кучынскай бібліятэкай-клубам, Беларускай Праваслаўнай Царквой. Неабходна ацаніць работу, якая праводзілася па ўвекавечванні памяці загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 2015-2016 гадах у вёсках Слабада-Кучынка і Харытонаўка ўстаноўлены новыя помнікі партызанам і мірным жыхарам. Да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў выса-джана алея Памяці.

Асаблівая ўвага звяртаецца на работу з моладдзю. Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі разам з навучэнцамі школы ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ўскладванні кветак і вянкоў да помнікаў і абеліскаў, вахтах Памяці, урачыстых сходах, шэсцях, канцэртах. Напрыклад, Аляксандр Аляксандравіч Кандыбовіч (былы педагог) выдатна чытае вершы, удзельнічае ў конкурсах мастацкай самадзейнасці, у 82 гады прыняў удзел у аўтапрабегу да 71-й гадавіны Перамогі. Ніна Канстанцінаўна Краўчанка і Раіса Мацвееўна Ясючэня арганізуюць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зоя Емяльянаўна Салановіч прыходзіць на ўрокі міру, школьныя ранішнікі, дзе дзеліцца багатым жыццёвым вопытам. Дарэчы, ветэраны розных узростаў уключаюцца ў культурную, творчую дзейнасць па арганізацыі вольнага часу. Наладжана віншаванне юбіляраў паштоўкамі, ветэранаў вайны — каштоўнымі падарункамі. Да Дня памяці і смутку на даму праводзіцца ўручэнне кветак і паштовак дзяцям вайны.

І сёння Святлана Іванаўна звяртаецца да моладзі з пажаданнем берагчы, памнажаць баявыя і працоўныя традыцыі старэйшага пакалення, актыўна ўдзельнічаць у патрыятычных праектах краіны, праяўляць здольнасці на сваю карысць і дзеля грамадства.

Жыццё Святланы Іванаўны — яркі прыклад для падрастаючых пакаленняў. Дзякуй Вам за актыўную жыццёвую пазіцыю. Віншуем Вас і ўсіх ветэранаў са знамянальнай датай, жадаем заўсёды заставацца ў страі, зараджаць жаданнем працаваць, усяляць веру, што разам мы пабудуем моцную і квітнеючую Беларусь!

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *