Шаноўныя жыхары Капыльшчыны!

Новости Праздник

Завяршае свой імклівы бег 2010 год. Быў ён няпростым, але насычаным важнымі падзеямі, прыносіў поспехі і няўдачы, страты і знаходкі, радасці і расчараванні. Аднак, як бы складана ні было, сёння мы гаворым году адыходзячаму дзякуй за тое, што мелі магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Усе мы на год пасталелі, памужнелі. Стварыліся новыя сем’і, з’явіліся на свет новыя жыхары раёна, навідавоку перамены ў сацыяльна-эканамічным жыцці.

З наступленнем Новага года кожны з нас звязвае спадзяванні на добрыя перамены, лепшую будучыню, каб усё дрэннае засталося ў мінулым і ніколі не паўтарылася.  Новы год аб’ядноўвае людзей, умацоўвае сяброўства, нагадвае пра справы зямныя і чалавечы доўг.

Сёння, на парозе 2011 года, са шчырай удзячнасцю за самаадданую працу зычым усім моцнага здароўя, дабрабыту. Жадаем сустракаць святы ў добрым настроі, з верай, што будзе расці наш дабрабыт. Няхай праца заўжды будзе ў радасць, а шчасцем і каханем поўняцца вашы дамы.

Раённы выканаўчы камітэт

  Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *