В Копыльском районном Центре культуры прошел спектакль «Афинские вечера»

Культура Новости

Аматары тэатральнай творчасці Капыльшчыны мелі магчымасць атрымаць асалоду ад спектакля Мінскага абласнога тэатра, які артысты прапанавалі ўвазе гледачоў у мінулы аўторак.

DSCN0405

На сцэне раённага Цэнтра культуры была паказана п’еса «Афінскія вечары» (на здымку) па аднайменным творы расійскага драматурга Пятра Гладзіліна, напісаным на пачатку 1990-х. У ім уздымаюцца праблемы выхавання, сямейных каштоўнасцей, паразумення і духоўнай пераемнасці розных пакаленняў, прызначэння чалавека, асабліва творцы, сапраўднай і ўяўнай інтэлігентнасці.

Паставіў спектакль заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Валерый Анісенка.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *