Ситуация с гибелью людей на пожарах в Копыльском районе вызывает большую озабоченность

Актуально Закон. Безопасность

З пачатку года агонь адабраў жыцці пяці чалавек. Таму ў райвыканкаме было прынята рашэнне актывізаваць прафілактычную работу па папярэджванні пажараў і іншых сітуацый, якія пагражаюць жыццю і здароўю людзей.

У першую чаргу ў поле зроку трапілі сем’і, дзеці ў якіх па тых ці іншых прычынах не атрымліваюць патрэбнай увагі ад бацькоў. Як вядома, у раёне, як і ўсёй краіне, штотыдзень па чацвяргах у межах акцыі «Сям’я без насілля» праводзяцца спецыяльныя рэйды.

Падчас правядзення рэйду
Падчас правядзення рэйду

Пад увагу трапляюць наступныя катэгорыі: сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або на ўнутрышкольным кантролі, шматдзетныя і няпоўныя сем’і, а таксама тыя, у якія дзеці вернуты пасля знаходжання ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

У адзін са снежаньскіх надвячоркаў група ў складзе вядучага спецыяліста па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Лятчэні, інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Яўгена Чыркуна, участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Іны Вярбілы і ўрача-педыятра раённага УАЗ «Капыльская ЦРБ» Алесі Бельскай выехала для праверкі сем’яў названых катэгорый. Пры наведванні прыватных дамоў у першую чаргу звернута ўвага на запас паліва. Таксама правяралася чысціня і парадак у доме, наяўнасць прадуктаў, пасцельнай бялізны, спраўнасць пячнога абсталявання, ці створаны бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей.

Падчас рэйду мы пабывалі ў сем’ях, якія пражываюць у Капылі і ў вёсках Вусава і Кацельнікі. У некаторых дамах падтрымліваецца парадак, выконваецца большасць патрабаванняў і нават не сказаш, што дзецям тут пагражае нейкая небяспека, відаць, што бацькі стараюцца дастойна выконваць свае абавязкі. Хтосьці, збіўшыся з правільнага жыццёвага кірунку, спрабуе стаць на шлях выпраўлення. Але сустракаюцца і адмоўныя з’явы. Давялося ўбачыць беспарадак і неахайнасць, ёсць праблемы са спраўнасцю пячнога ацяплення, з устаноўкай аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Вельмі хвалюе тое, што нават выяўлены факт знаходжання дзяцей адных дома ў вячэрні час.

Па выніках праверкі па кожнай сям’і напісана даведка, дадзены рэкамендацыі па тым, што неабходна зрабіць бацькам, таксама раздадзена наглядная прадукцыя і праведзены інструктаж.

Не застаюцца ўбаку ад прафілактычнай работы з праблемнымі катэгорыямі і іншыя службы. Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі Энерганагляд Мікалай Лазоўскі, толькі за апошні тыдзень іх супрацоўнікі праверылі каля 30 домаўладанняў на тэрыторыі Блеўчыцкага, Слабада-Кучынскага і Грозаўскага сельсаветаў. Падчас наведвання правераны стан электраправодкі, несанкцыянаванае падключэнне да лініі электраперадачы і іншае.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *