Информационно-пропагандистские группы посетили трудовые коллективы Копыльщины

Зваротная сувязь

У рамках чарговага адзінага дня інфармавання, дзе вялася размова аб забеспячэнні насельніцтва якасным і даступным жыллём, адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі.

sm_full

Група на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам наведала калектыў Капыльскага райспажыўтаварыства.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк з членамі сваёй групы выехала ў ААТ «Скабін». Падчас сустрэчы Ірына Мікалаеўна расказала, як забяспечваюцца жыллём жыхары нашай краіны і раёна, звярнула ўвагу на работу з пустуючымі пабудовамі на Капыльшчыне і іншыя пытанні.

Загадчык паліклінікі Марына Гайдзель пазнаёміла з графікам работы лячэбнай установы, урачоў-спецыялістаў, паведаміла пра тое, што ў хуткім часе запіс на прыём будзе магчымы і праз інтэрнэт.

Намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі спыніўся на надзённых праблемах — прафілактыцы крадзяжоў з дач і дарожнай бяспецы.

Старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка засяродзіла ўвагу прысутных на навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні, а таксама на іншых праблемах.

Вядома ж, не абышлося без пытанняў з боку працаўнікоў. Вяскоўцаў цікавіў парадак выпіскі рэцэптаў у паліклініцы, ці магчымы больш частыя прыёмы ўрачом-оталарынголагам, а таксама перспектывы асфальтавання вуліцы Савецкай у Скабіне. Па ўсіх з іх былі дадзены тлумачэнні.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *