Чтобы дети были под защитой

Закон. Безопасность

holdahand-pic510-510x340-88117

На пашыраным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прааналізавана работа, дадзена ацэнка і выпрацаваны меры па стабілізацыі сітуацыі суб’ектамі прафілактыкі па прадухіленні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і сямейнага недабрабыту.

Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Аляксандр Ліпніцкі, за дзевяць месяцаў гэтага года назіраецца рост злачыннасці ў падлеткавым асяроддзі (з 10 летась да 14 сёлета). Таксама непакоіць павелічэнне колькасці непаўналетніх, якія прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю. «Гэта статыстыка дрэнная, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, — і не адлюстроўвае нашу работу, што праводзіцца. Нам неабходна дзейнічаць больш цеснай камандай: выявіць праблему і паспяхова яе ўхіліць».

Пра сумесную работу ўсіх суб’ектаў прафілактыкі па раннім выяўленні сацыяльнага недабрабыту ў сям’і, як адзін з самых дзейсных спосабаў, гаварыў і пракурор раёна Арцём Ляўша. Арцём Мікалаевіч выказаў некаторыя прапановы. У прыватнасці, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама неабходна на пастаяннай аснове забяспечваць кантроль за захаваннем заканадаўства аб дзяржаўнай абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у праблемных сем’ях. Капыльскаму РАУС неабходна неадкладна інфармаваць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама аб усіх фактах бытавых канфліктаў у сем’ях, у якіх пражываюць і выхоўваюцца непаўналетнія. Нягледзячы на тое, што інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС праводзіць пэўную прафілактычную работу, трэба больш дэталёва разгле-дзець эфектыўнасць і якасць праводзімых мерапрыемстваў.

У бліжэйшы час будуць распрацаваны і даведзены да ўсіх устаноў адукацыі дакладныя рэкамендацыі па ўдасканаленні работы. Патрабуе вывучэння пытанне своечасовай распрацоўкі і зацвярджэння індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Таксама павінна быць звернута ўвага на павышэнне эфектыўнасці работы псіхалагічнай службы СПЦ Капыльскага раёна, на ўвядзенне новых форм і метадаў работы ва ўстановах адукацыі, культуры, маладзёжнымі аб’яднаннямі. Словам, неабходна рабіць усё для таго, каб дзеці былі пад абаронай.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *