Благодаря команде единомышленников

Новости

4 верасня — Дзень работнікаў нафтавай,  газавай і паліўнай прамысловасці

Капыльскі раён газазабеспячэння займаецца эксплуатацыяй газавых сетак, абслугоўваннем газаразмеркавальных пунктаў, дастаўкай блакітнага паліва ў балонах да абанентаў, выкананнем аварыйных і рабочых заявак, мантажом і дэмантажом  газабалонных установак.

— З прыходам у раён прыроднага газу кожны год памяншаецца выкарыстанне звадкаванага газу, — адзначае начальнік Капыльскага раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня. — На дадзены момант звыш 30% нашых абанентаў карыстаюцца прыродным газам. У 2016 годзе мы пазбавіліся апошняй рэзервуарнай устаноўкі.

НА ЗДЫМКУ: электраманцёр Ілля Жук са слесарамі Ігарам Садоўскім, Дзмітрыем Сцяпурам, Андрэем Марукіным
НА ЗДЫМКУ: электраманцёр Ілля Жук са слесарамі Ігарам Садоўскім, Дзмітрыем Сцяпурам, Андрэем Марукіным

На Капыльшчыне працягваецца газіфікацыя прыродным газам прыватнага сектара. Сёлета газіфікаваны вёскі Дусаеўшчына, Агароднікі, да канца года блакітнае паліва прый-дзе ў дамы жыхароў Бадзяжоў і Андросаўшчыны, вуліцы Загальскай у Семежаве.

Вядома, што газ нясе не толькі карысць, але пры няправільных і некваліфікаваных дзеяннях можа прынесці і вялікую бяду. Таму на першым плане ў супрацоўнікаў службы знаходзіцца прафілактычная работа па эксплуатацыі газавага абсталявання і прапаганда бяспечнага карыстання газам сярод насельніцтва.

—  За гэты год выдадзена абанентам 170 патрабаванняў па выпраўленні парушэнняў падчас карыстання прыродным газам у быце і больш за 200 — звадкаваным, — працягвае Мікалай Варвашэня. — І нас гэта вельмі хвалюе, бо здараюцца выпадкі абыякавасці нашага насельніцтва да сваёй бяспекі.

Яшчэ адной праблемай з’яўляюцца несвоечасовыя разлікі за спажыты прыродны газ арганізацыямі горада і раёна. Таму прадпрыемства вымушана браць крэдыты, каб пагасіць запазычанасць.

Але нягледзячы на цяжкасці, калектыў, які налічвае 65 чалавек, ажыццяўляе бесперабойнае, безаварыйнае забеспячэнне блакітным палівам. Як адзначае кіраўнік прадпрыемства, у гэтым вялікая заслуга ўсіх працаўнікоў. Менавіта каманда аднадумцаў можа вырашыць задачы, якія стаяць перад ёй.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.