Вопросы — на контроле

Прямые линии и приемы граждан

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2

З трох зваротаў, якія паступілі да старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча падчас прыёму грамадзян, два  датычыліся жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Жыхарка г. Капыля з дома 1А па вул. Цімкавіцкай узняла праблему з каналізацыяй у іх пад’ездзе, з якой яна перыядычна сутыкаецца. Таксама заяўніца скардзілася на хамства з боку супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай службы, да якіх ёй у сувязі з праблемай даводзіцца звяртацца. Як запэўніў галоўны інжынер КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Віннік, будзе распрацаваны графік па прачыстцы каналізацыйных труб, калодзежаў, а таксама праведзена неабходная работа з кадрамі па належных паводзінах. Пытанне знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме.

У чарговы раз быў калектыўны зварот наконт работы гарадской лазні. Дадзена даручэнне па неадкладным будаўніцтве печы ў адпаведнасці з пажаданнямі аматараў пары.

Пытанне па межах зямельнага ўчастка будзе вывучана паўторна, з выездам на месца.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *