На приеме у председателя

Прямые линии и приемы граждан

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2

На чарговы жнівеньскі прыём да старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоля Ліневіча паступілі тры звароты грамадзян.

Першы   з  іх   —  калектыўны, ад былых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Ветэраны-сельгасвытворцы цікавіліся магчымасцю выплаты надбаўкі да пенсіі. Гэта пытанне    будзе вывучацца ўпраўленнем райсельгасхарчу, пасля чаго рэкамендацыйныя пісьмы будуць дасланы ва ўсе сельгасарганізацыі раёна. Анатоль Ліневіч адзначыў, што павінна быць абавязкова ўлічана працягласць работы на пасадзе, паказчыкі, якія дасягаліся гаспадаркамі ў той час, а таксама іх фінансавы стан на дадзены момант.

Пытанне наконт працаўладкавання будзе знаходзіцца на кантролі ў сектары занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Пра наяўнасць вакансій будуць пастаянна паведамляць заяўніцы.

Пытанне па падводзе вады і каналізацыі да павільёна аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў накіравана на разгляд намесніку старшыні райвыканкама Леаніду Бураку. Яно павінна быць вырашана ў рамках заканадаўства.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *