С уважением к старшему поколению

Пошта "СП"

Навучэнцы ДУА «Слабадакучынская СШ», члены ГА «Беларускі саюз афіцэраў», прадстаўнікі ДТСААФ наведалі малалетніх вязняў Надзею Зубовіч і Аляксандру Бякешка.

Фото-0136

Затым былі ўскладзены кветкі да брацкіх магіл і абеліскаў у в. Слабада-Кучынка. Намеснік старшыні рэспубліканскага Савета БСА палкоўнік В.С. Скрыннікаў шчыра падзякаваў школьнікам і загадчыку Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціне Барташэвіч за захаванне традыцый, за добразычлівае і паважлівае стаўленне да старэйшага пакалення. Данііл і Кірыл Кандыбовічы, Ульяна Кунцэвіч на памяць аб сустрэчы атрымалі кнігі «Военная школа Беларуси» і «ТАСС, 1941 — 1945».

— Беражыце Радзіму. Сваёй працай і вучобай умацоўвайце адзінства Рэспублікі Беларусь, прымнажайце яе славу! — пажадаў моладзі Васіль Савельевіч Скрыннікаў.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *