За Беларусь!

Галоўныя падзеі

19 снежня – дзень выбараў Прэзідэнта краіны. Наш сацыяльна-палітычны курс не на словах, а на справах даказаў сваю эфектыўнасць. І гэта так! Толькі ад нас залежыць сённяшні і заўтрашні дзень Беларусі.

“За любімую Беларусь!” – з такім заклікам звярнуўся райкам ГА “БРСМ” да моладзі Капыльшчыны. І сапраўды: калі ты малады і энергічны, калі ў тваім сэрцы жыве любоў да родных, сяброў, знаёмых, роднага горада, краіны, калі ты верыш, што твая любоў і дабрыня патрэбны людзям, — прымі ўдзел у выбарах Прэзідэнта. Я спадзяюся, што многія пенсіянеры-настаўнікі падтрымаюць Аляксандра Рыгоравіча на выбарах, чалавека, які спаўна аддаецца працы, які смела прымае рашэнні аб выбары стратэгіі развіцця краіны.

Быць чалавекам у любых абставінах – так вучылі мяне мае настаўнікі, тое ж самае я бачу і ў нашага лідара. Адданы справе, сумленны, гатовы пайсці на ўсё дзеля дабрабыту людзей. Жадаем вам, Аляксандр Рыгоравіч, моцнага здароўя, шчасця Вам і Вашай сям’і, поспехаў у працы. Няхай Бог прымножыць Вашу сілу для здзяйснення задуманага на карысць роднай Бацькаўшчыны.

Валянціна КІСЯЛЁВА,

настаўніца-пенсіянерка, г. Капыль

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *