У раёне пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Общество

У раёне з 20 снежня 2010 года па 10 студзеня 2011 года пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

Для маленькіх капылян будзе арганізавана мноства надзвычай цікавых навагодніх ранішнікаў. Самым, бадай, відовішчным стане дабрачыннае свята для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, што пройдзе ў раённым Цэнтры культуры 28 снежня.

Традыцыйна напярэдадні Новага года кіраўніцтва раёна павіншуе маленькіх пацыентаў цэнтральнай раённай бальніцы і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку, а ў першыя дні новага 2011 года — дзетак, якія толькі-толькі з’явіліся на свет, і іх шчаслівых матуль.

На раённае навагодняе свята, якое адбудзецца 4 студзеня, атрымаюць запрашэнні пераможцы школьных і раённых прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. Акрамя таго, святочныя ранішнікі пройдуць ва ўсіх навучальных і працоўных калектывах раёна.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *