Копыль меняет свой облик

Галоўныя падзеі

На Капыльшчыне пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі  і добраўпарадкаванні тэрыторый. І не толькі ў сельскіх населеных пунктах, але і ў горадзе.

Напрыклад, ужо толькі з пачатку гэтага года стала бачна, наколькі паменшала старых, аварыйных дрэў у Капылі, а замест іх пачалі з’яўляцца новыя. Многія заўважылі, як змяняецца тэрыторыя каля крынічкі, пляжа, зоны адпачынку, новага будынка лясгаса, уезд у горад. Рамантуюцца дарогі (хоць пакуль што пераважна ямачным рамонтам), жылыя і адміністрацыйныя будынкі.

Ідзе ўкладка бардзюра на вул. Жылуновіча
Ідзе ўкладка бардзюра на вул. Жылуновіча

Той, хто часта бывае ў цэнтры Капыля, мог на свае вочы ўбачыць, як змяняецца выгляд дома па вул. Камсамольскай, 1А, дзе размешчаны магазін «Зімняя вішня». Тут праводзіцца капітальны рамонт згодна з тытульным спісам на 2016 год: узмацняюцца балконныя пліты, аднаўляюцца нясучыя апоры, праводзіцца замена агароджы і ўваходнай групы. Работы выконвае будаўнічая брыгада КУП «Капыльская ЖКГ».

Ужо даўно праблемнай лічыцца вул. Жылуновіча, хаця яна з’яўляецца адной з галоўных у горадзе, бо вядзе да аўтастанцыі. Шматлікія скаргі яе жыхароў, ды і ўвогуле многіх аўтаўладальнікаў, пасадзейнічалі таму, каб мясцовыя ўлады адшукалі сродкі для яе рамонту. Давялося нават звярнуцца па дапамогу да нашай зямлячкі, дэлегата Пятага Усебеларускага народнага сходу, намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч. Зараз жа тут сіламі работнікаў філіяла КУП «Мінаблдарбуд» — «ДРБУ № 124» праводзіцца ўкладка бардзюра, устаноўка тратуара, хутка пачнецца асфальтаванне і паверхневая апрацоўка вуліцы.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *