Причина — в невнимательности

Закон. Безопасность

b3426f73

Паводле інфармацыі аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Капыльскага РАУС з пачатку гэтага года на тэрыторыі раёна адбылося сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх ніхто не загінуў, пацярпелі восем чалавек.

Прывядзём апошнія прыклады. Так, на аўтадарозе Асіповічы — Баранавічы пешаход не пераканалася ў бяспечнасці пераходу, у выніку чаго трапіла пад аўтамабіль «Фальксваген Гольф». Яна атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне Капыльскай ЦРБ.

Вадзіцель аўтамабіля «Рэно-19» рухаўся па дарозе Капыль — Бабоўня — Лагавішча ў бок г. Капыля і праявіў няўважлівасць: на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трактарам МТЗ-82, які рухаўся насустрач. Пасажыр аўтамабіля, якая сядзела на пярэднім сядзенні, атрымала цялесныя пашкоджанні і дастаўлена ў Капыльскую ЦРБ.

Абодва здарэнні адбыліся ў светлы час, пры неабмежаванай бачнасці, праезная частка была сухая.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *