Делегат с богатым стажем

Пятое Всебелорусское народное собрание

IMG_4080

Уладзімір Анатольевіч Рудакоўскі сёлета ўжо ў пяты раз будзе прадстаўляць Капыльшчыну на Усебеларускім народным сходзе. Пра яго можна сапраўды сказаць, што ён — дэлегат з багатым стажам.

Такі давер Уладзіміру Анатольевічу жыхары Капыльшчыны аказваюць нездарма. Яго імя добра вядома не толькі ў нашым раёне, вобласці, рэспубліцы, але нават і за яе межамі. Таксама на слыху і ААТ «Старыца-Агра», якое ён узначальвае ўжо каля 12 гадоў. Да гэтага звыш 20 гадоў быў дырэктарам ПМК-11 ААТ «Салігорскводбуд», начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. А яшчэ Уладзімір Анатольевіч неаднаразова выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога і Капыльскага раённага Саветаў дэпутатаў. За шматгадовую добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Капыльскага раёна ў лютым 2013 года У.А. Рудакоўскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». За вялікі ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2007 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

— Мы зараз знаходзімся напярэдадні вялікай падзеі ў жыцці нашай краіны. Хачу выказаць удзячнасць усім за выбранне мяне дэлегатам, — адзначае Уладзімір Рудакоўскі. — Памятаю ўдзел ва ўсіх чатырох папярэдніх народных форумах. На ўсіх з іх былі намечаны правільныя рубяжы, якія дасягаліся кожную пяцігодку. На новым сходзе будуць пастаўлены новыя задачы, новыя заданні па павышэнні ўзроўню жыцця.

За ўвесь перыяд працы Уладзімір Анатольевіч зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны, іні-цыятыўны кіраўнік, які ведае сельскагаспадарчую вытворчасць і валодае высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Ён адрозніваецца ўменнем бачыць перспектыву раз-віцця аграпрамысловага комплексу і ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах дабівацца найбольшых поспехаў пры мінімальных матэрыяльных выдатках. Гэта пацвярджае і тое, што рост валавой прадукцыі за пяцігодку ў сельгаспрадпрыемстве склаў 119%. Вытворчасць малака — у сярэднім 5,5 тыс. кг ад адной каровы, прывагі жывёлы — 860 г (на комплексе «Чарнічнае» — звыш 1 кг). Ураджайнасць збожжавых дасягнула 51 ц/га, бульбы — 380 ц/га. За гэты час у 2012 годзе праведзена рэканструкцыя малочнатаварнай   фермы  ў   в. Садкі, а ў 2013-м — малочнатаварнай фермы ў в. Чарнічнае. Вялася рэканструкцыя і жывёлагадоўчых будынкаў у в. Слабада-Кучынка, якія да снежня 2013 года належалі сельгасфіліялу «Крыніца». Дарэчы, аб’яднанне сельгаспрадпрыемстваў, можна сказаць, дало глыток свежага паветра філіялу, які прыходзіў у заняпад.

Для павышэння дабрабыту насельніцтва ў ААТ «Старыца-Агра» за апошнія пяць гадоў узведзены 42 катэджы, праведзена газіфікацыя аграгарадка Старыца, в. Русакі, працягваюцца работы ў Андросаўшчыне.

Ад народнага форуму Уладзімір Рудакоўскі чакае вырашэння пытанняў па далейшым развіцці вёскі, аграгарадкоў, спадзяецца на выдзяленне льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, жывёлагадоўчых аб’ектаў, а таксама на тое, што цэны не будуць прывязаны да валюты.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *