Криничка моего детства

Пошта "СП"

135

Добры дзень, паважаная раёнка!

На працягу ўсіх гадоў тваёй невычэрпнай творчасці ў цябе з’явілася вельмі многа сяброў, прыхільнікаў, тых, хто адчувае сябе сапраўдным гас- падаром свайго горада, вёскі, раёна. Бо з табою, любая раёнка, адчуваеш усё гэта. Асабліва пладавітым быў у цябе 2015 год: што ні нумар «Слава працы» — то з’яўляецца новы цікавы праект, які моцна кранае сэрца. Асабліва парадаваў адзін з выпускаў старонкі «Зямля. Экалогія. Людзі». Па-першае, таму, што галоўнымі ўдзельнікамі праекта з’яўляюцца маладыя людзі. Асабліва прыемна, што дабіліся значных поспехаў у краязнаўчай рабоце вучні ДУА «гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі». Як вынік — апісанне 13 крынічак на тэрыторыі Капыльскага раёна, на якія складзены пашпарты. Адкрыеш такі пашпарт і ўбачыш, дзе яна знаходзіцца, якая там вада, даведаешся пра яе якасць. І як паведамляе ў раёнцы ўдзельніца праекта Лізавета Купрыянчык, гімназісты звярталі ўвагу на тое, як абсталявана тая ці іншая крынічка, што вельмі важна, бо жыхары некаторых вёсак атрымалі «дабро» на ўжыванне вады з крынічак, беражлівую іх ахову. Чытаючы натхняльны заклік гімназісткі Лізаветы Купрыянчык не быць староннімі назіральнікамі за нашай прыродай, крынічкамі, лясамі і г.д., хочацца далучыцца да добрай справы вывучэння роднага краю.

Я, напрыклад, трымаю на памяці маё школьнае пасляваеннае дзяцінства. Жылі мы ў пасёлку Варашылава, і калгас меў такую ж назву — імя Варашылава. Тады людзі думалі, як пабудаваць хаціну, а не калодзеж, бо многія жылі ў зямлянках. Хадзілі па ваду ў крынічку, якая знаходзілася за ўзгоркам, непадалёку ад калгаснай канторы. Калі Капыль атрымаў статус гарадскога пасёлка, пасёлак Варашылава ўвайшоў у яго склад і змяніў сваю назву на вуліцу Варашылава, затым — Дзяржынскага.

Ішоў час. Маладыя сем’і з вёсак рушылі ў горад, пачалося абустройства вуліцы Дзяржынскага. Праход да крынічкі быў перакрыты. Людзі пачалі капаць калодзежы. Затым у нашы дамы прыйшло цэнтралізаванае водазабеспячэнне. Аднак час ад часу мы ўспамінаем пра безадмоўную празрыстую крынічку з вельмі смачнай вадой. Хочацца верыць, што і наша крынічка будзе адноўлена, дзякуючы карпатлівай даследчай працы юных краязнаўцаў, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыхароў вуліцы Дзяржынскага і ўсіх нас, каму вельмі важны яе лёс.

Анна АРЛОЎСКАЯ,

ветэран педагагічнай працы, г. Капыль



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *