Высокая оценка

Актуально Афіцыйна

6058f190cd8d31df917415aaaca0c779

За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў.

Адпаведны Указ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сярод узнагароджаных — наш зямляк, член Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Уладзімір Аляшкевіч. Ён удастоены ордэна Пашаны.

Уладзімір Васільевіч — ураджэнец вёскі Жыліхава. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута пачынаў працоўную дзейнасць на Капыльшчыне дырэктарам Камсамольскай СШ, потым — на розных пасадах у райцэнтры (апошняе месца працы — намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, цяпер займаецца грамадскай дзейнасцю.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *