Католические верующие отметили знаменательное праздник — Рождество Христово

Духоўнасць Праздник

«Хрыстус радзіўся,

Бог аб’явіўся,

Анёлы славяць,

цудна спяваюць»

IMG_8750

У чацвер, 24 снежня, позна вечарам у касцёле святых Пятра і Паўла, што знаходзіцца ў райцэнтры, адбылася ўрачыстая служба, якую правёў святар Аляксандр Тарасевіч. Каб сустрэць гэтае найчысцейшае свята, у храм прыйшло мноства капылян і жыхароў раёна. Уся зала касцёла была ўпрыгожана ў навагоднім і калядным стылі. Пасярэдзіне, каля самага алтара, знаходзілася традыцыйная калядная батлейка, якая адлюстроўвала нараджэнне Езуса Хрыста. Дарэчы, такая батлейка — адно з галоўных упрыгажэнняў кожнага касцёла: яслі сімвалізуюць сцэну нараджэння Хрыстова з выкарыстаннем фігурак Хрыста, Дзевы Марыі і іншых персанажаў. У кожным храме імкнуцца прыдумаць сваю мастацкую кампазіцыю.

IMG_8739

25 снежня ў дзень Божага Нараджэння вернікі таксама змаглі наведаць касцёл і прыняць удзел у святочнай літургіі. Кожны з іх — хлопчыкі і дзяўчынкі, іх бацькі, бабулі і дзядулі — узнеслі да Пана Бога самыя шчырыя пажаданні і малітвы.

Павел ШЭІН

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *