Работа районного штаба по наведению порядка и благоустройству продолжается

Галоўныя падзеі

001098_00000669718

Нагадаем, што створаны ён быў у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ў сакавіку гэтага года. Узначаліў яго старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня.

У адпаведнасці з гэтым жа рашэннем былі створаны і пяць мабільных груп для каардынацыі і кантролю за работай па добраўпарадкаванні, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых структур. Яны працуюць і цяпер. За кожнай з іх замацаваны тэрыторыі двух сельсаветаў. У першую чаргу кантралюецца стан населеных пунктаў, дарог, жывёлагадоўчых аб’ектаў, вытворчых тэрыторый прадпрыемстваў і г. д.

— Вядома, на Капыльшчыне право-дзіцца вялікая работа па навядзенні парадку, — падкрэслівае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Напрыклад, вясной быў арганізаваны шэраг суботнікаў, не спыняюцца работы і зараз. Але зрабіць нам трэба яшчэ шмат. На жаль, многа сядзіб не абкошана, асабліва гэта датычыцца пустуючых участкаў. Навесці парадак усюды адным сельвыканкамам не заўсёды пад сілу, а нашчадкі не спяшаюцца на дапамогу. На тэрыторыі раёна больш за дзве тысячы пустуючых участкаў. Сёлета ўжо выдадзена 1544 прадпісанні, складзена 20 пратаколаў на асоб, якія не выконваюць правілы санітарнага ўтрымання падвор’яў, аднак і гэта пакуль дзейсных вынікаў не дае.

Нягледзячы на тое, што ва ўсіх сельсаветах арганізаваны цэнтралізаваны збор камунальных адходаў, застаюцца запатрабаванымі і міні-палігоны. Іх стан таксама кантралюецца мабільнымі групамі. Але ж не ўсе грамадзяне выкідаюць туды смецце або купляюць талоны на вываз адходаў. У выніку — утвараюцца стыхійныя сметнікі.

Працягваюцца работы па спілоўванні аварыйна-небяспечных дрэў. З пачатку года іх ужо ліквідавана 1849. Што датычыцца спілоўвання на прысядзібных участках, то гэта павінна рабіцца за кошт саміх гаспадароў.

— Самая складаная задача — работа па Указе №100 Прэзідэнта Беларусі, — працягвае Ірына Кісляк. — За бягучы год захаваны 42 пустуючыя дамы і 52 фундаменты, да гэтага можна дадаць яшчэ 48 хлявоў. Знайсці спадчыннікаў старых пабудоў па-ранейшаму складана. Працягваецца знос непрыдатных агароджаў (ужо знесена 9480 м), устанаўліваюцца новыя, асабліва на могілках. Дзякуючы падтрымцы насельніцтва, старэйшынамі на гэтыя мэты ўжо сабрана 167 млн рублёў. Па меры магчымасці, з дапамогай дарожнай службы і сельгаспрадпрыемстваў абкошваюцца і рамантуюцца дарогі.

Яшчэ адной сур’ёзнай праблемай з’яўляецца барацьба з баршчавіком Сасноўскага. Гэта расліна асабліва «аблюбавала» землі на тэрыторыі ААТ «Мажа-Агра», у в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета, у аграгарадках Грозава і Быстрыца. Змагацца з ёй даводзіцца з дапамогай як скошвання, так і прымянення гербіцыдаў. Не застаюцца ўбаку ад гэтай праблемы і сельгаспрадпрыемствы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *