Под знаком милосердия

Галоўныя падзеі

Падчас месячніка Чырвонага Крыжа «Знак міласэрнасці і гуманнасці» на Капыльшчыне сабрана 8 млн 860 тыс. рублёў членскіх і дабрачынных узносаў.

Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук, на працягу месячніка праведзена публічная акцыя па распаўсюджванні асноўных прынцыпаў, якімі кіруецца таварыства. У рамках акцыі «Міласэрнасць» сабрана адзенне, абутак, школьныя прылады на суму 2 млн 460 тыс. рублёў. Дзякуючы актыўнаму ўдзелу калектываў райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, упраўлення райсельгасхарчу, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ТЦСАН, цэнтральнай раённай бальніцы, філіялаў Беларусбанка і Белаграпрамбанка аказана дапамога 117 чалавекам, з іх 31 дзіцяці. Таксама праведзена акцыя па прафілактыцы прастудных захворванняў.

IMG_2425

Беларускі Чырвоны Крыж пры цесным супрацоўніцтве і фінансавай падтрымцы Чырвонага Крыжа Швейцарыі закупіў прадуктовыя наборы. 80 з іх выдзелена для 40 сямей, што пражываюць на Капыльшчыне (два наборы па 10 кг на адну сям’ю). Іх атрымалі адзінокія пажылыя людзі сацыяльна неабароненай катэгорыі, інваліды І і ІІ груп, мнагадзетныя сем’і.

У ліку тых, каму аказана дапамога, і мнагадзетная сям’я Святланы Калацкай і Мікалая Скамарохі з аграгарадка Семежава (на здымку). Святлана Мікалаеўна нарадзіла і выхоўвае пяць дзяўчынак, працуе бібліятэкарам мясцовай сельскай бібліятэкі. Мікалай Мікалаевіч — вядомы перадавы механізатар ААТ «Семежава». Прадуктовыя наборы для шматдзетнай сям’і прыйшліся вельмі дарэчы.

Як дадала Ніна Жук, дапамога, аказаная Чырвоным Крыжам, змякчае ўздзеянне сацыяльна-эканамічных узрушэнняў на грамадзян і сем’і, якія найбольш адчуваюць патрэбу, дапамагае ім пераадолець сацыяльную залежнасць, незадаволенасць і неабароненасць.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *