Ушанавалi лепшых

Экономика

Абласное свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, адбылося ў мінулую суботу ў Маладзечне.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльшчыны, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня.

Адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у 2010 годзе, сярод якіх і прадстаўнікі нашага раёна. Так, ААТ “Старыца-Агра” (дырэктар Уладзімір Рудакоўскі) прызнана ў ліку лепшых сельскагаспадарчых арганізацый на нарыхтоўцы травяных кармоў і вытворчасці ялавічыны (сярод гаспадарак, якія маюць жывёлагадоўчыя комплексы). 

У галіне жывёлагадоўлі адзначаны таксама дасягненні ЗАТ “Жыліхава” (дырэктар Аляксандр Кукраш), галоўнага заатэхніка ААТ “Старыца-Агра” Руслана Андрыянца, галоўнага ветурача ф-ла “Лакнея” УП “Прыорлізінг” Алены Ужакінай, заатэхніка-селекцыянера ВСК “Семежава” Ніны Рудніцкай, загадчыка МТФ “Андросаўшчына” ААТ “Старыца-Агра” Сяргея Чарвякоўскага, тэхніка-асемянатара СВК “Мажа-Агра” Аляксандра Александровіча, аператара машыннага даення кароў СВК “Скабін” Марыі Дзямчук,  аператара  па абслугоўванні дойнага статка СВК “Ціміразеўскі” Мікалая Турэйкі, аператараў па вырошчванні буйнай рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту і старэй ААТ “Старыца-Агра”, адпаведна, Наталлі Давідоўскай і Жанны Рудакоўскай, аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі ААТ “Капыль-скае” Таццяны Сакалоўскай і Святланы Шаравар, аператараў па вырошчванні парасят-ад’ёмышаў ААТ “Капыльскае” Ганны Камяк і Вольгі Пармон, аператара па адкорме свіней СГФ “Браткава” ААТ “Капыльскі райаграсервіс” Таццяны Нікіцінай.

Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі  і  харчавання Рэспублікі Беларусь адзначаны аператар машыннага даення СВК “Скабін” Марыя Дзямчук і аператар па вырошчванні БРЖ ААТ “Старыца-Агра” Людміла Шумчэня.

Марыя ШЭІНА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *