Печальная дата

Актуально Память

Урачысты мітынг з нагоды Дня памяці і смутку адбыўся 22 чэрвеня ля помніка вызваліцелям горада Капыля.

IMG_0604

Пакланіцца памяці воінам, якія аддалі свае жыцці за нашу свабоду і незалежнасць, прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, ветэранскай арганізацыі, райваенкамата, грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі — выхаванцы аздараўленчых лагераў «Планета здаровых дзяцей» і «Алімп». З прамовай выступіў старшыня каардынацыйнага Савета грамадскага аб’яднання палітычных партый, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, які нагадаў аб тым, што па сваіх маштабах і лютасці Вялікая Айчынная вайна стала небывалай у гісторыі бітвай савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожнага трэцяга свайго жыхара страціла Беларусь.

Да помніка былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі. Прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі ўсіх, хто змагаўся за свабоду Радзімы.

Павел ШЭІН

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *