Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Бойко провел прием граждан

Жыццё раёна

На прыём да парламентарыя, які ён правёў у аграгарадку Ванелевічы, звярнуліся пяць чалавек.

Калектыўны зварот да парламентарыя паступіў ад жыхароў вуліцы Школьнай у в. Вялікая Раёўка. Яны выказалі занепакоенасць наконт прыватызацыі і набыцця дамоў, у якіх яны зараз пражываюць. Як запэўніў Анатоль Сцяпанавіч, гэта пытанне будзе разгледжана  кіраўніцтвам раёна разам з  ААТ “Крыніца”, яно ўзнята правільна, і з яго вырашэннем неабходна пайсці насустрач людзям.

Падчас прыёму
Падчас прыёму

Аднаго з жыхароў пасёлка Чыжэвічы хвалявала пытанне зямельнага ўчастка, з-за якога ўзнікаюць спрэчкі з суседкай. Выказана спадзяванне, што гэта праблема вырашыцца, а заяўніку будзе аказана неабходная юрыдычная дапамога.

Ад імя жыхароў аграгарадка Ванелевічы паступіла пытанне наконт уключэння іх населенага пункта ў праграму “Чыстая вада”. Яно накіравана ў КУП “Капыльская ЖКГ”.

Удзел у прыёме таксама прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *