Ідуць рамонты ў Капыльскай ЦРБ

Новости

Лета — пара рамонтаў і абнаўленняў. Не засталася ўбаку і УАЗ «Капыльская ЦРБ».

Як паведаміў урач тэрапеўт-стаматолаг (загадчык стаматалагічнага аддзялення) паліклінікі УАЗ «Капыльская ЦРБ» Міхаіл Міхайлавіч Дабравольскі, рамонтныя работы вядуцца ў аддзяленні, як кажуць, без адрыву ад вытворчасці. Ужо замянілі ўсе вокны на пластыкавыя. Часткова замянілі каналізацыю, сантэхніку, электраправодку, шэсць унутраных дзвярэй. Вядзецца касметычны рамонт кабінетаў: рыхтуюцца пад афарбоўку сцены. Спачатку будуць адрамантаваны адны кабінеты, затым — другія. Такая чарговасць зразумелая: нельга пакінуць без стаматалагічнай дапамогі насельніцтва раёна. Заказалі новую мэблю, а на вокны — ралеты. У наступным годзе плануецца мадэрнізаваць стаматалагічныя ўстаноўкі і адкрыць рэнтгеналагічны кабінет менавіта ў аддзяленні.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *