Яны заўсёды побач

Память

Дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў – сумная дата. А для сем’яў, чые сыны загінулі на тэрыторыі Афганістана, – сумная ўдвая.

Вёска Мацкевічы. У далёкім 1984 годзе з родных мясцінаў пайшоў у армію Міхалковіч Генадзь. Пасля кароткай вучобы ў Ашхабадзе трапіў у Афганістан. Дамоў вярнуўся менш, чым праз год… у цынкавай труне. Ён, камандзір аддзялення мінамётнай батарэі, цяжка захварэў і памёр. Каб аддаць даніну памяці герою, напярэдадні Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў на магілу Міхалковіча ўсклалі вянок былы воін-афганец, старшыня РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Лукашэвіч, старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Валянціна Давідчык, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Капыльскага раённага ваеннага камісарыята маёр Анатоль Берднік, в. а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Вікторыя Шостак.

Завіталі і да бацькоў Генадзя – Соф’і Іванаўны і Васіля Пятровіча. Ад райвыканкама ім, як і маці іншых загінуўшых: Ірыне Анатольеўне Булат і Аляксандры Рыгораўне Калевіч – была аказана матэрыяльная дапамога. Ва ўтульнай і чыстай хаце Міхалковічаў пасярод залы на стале паміж кветак разме-шчаны партрэты загінуўшага сына. Ён заўсёды побач…

Усклалі ў гэты дзень вянкі і на магілы Вайцяховіча Валянціна ў в. Дусаеўшчына, Калевіча Дзмітрыя ў в. Стары Капыль, Карповіча Аляксандра ў в. Выня.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Фота аўтара

Бацькі воіна-інтернацыяналіста Генадзя Михалковіча — Соф’я Іванаўна і Васіль Пятровіч

І фотаздымкі сына на стале

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *