Адзіны дзень інфармавання адбудзецца на Капыльшчыне 20 лютага

Новости

Дакладчыкі, адказныя супрацоўнікі райвыканкама і яго падведамасных структур наведаюць працоўныя калектывы горада і раёна, дзе правядуць гутарку аб выніках работы суб’ектаў гаспадарання Капыльшчыны па выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця бюджэту за 2013 год. Выступоўцы прывядуць канкрэтныя лічбы і факты, якія сведчаць аб рабоце суб’ектаў гаспадарання.

У дзень інфармавання будзе ўзгадана і яшчэ адна тэма. Менавіта 15 лютага 1989 года ў 16.21 завяршыўся вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана. Закончылася вайна, якая пачалася 25 снежня 1979 года.

На тэрыторыі Мінскай вобласці пражывае больш за 3,8 тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў, 1600 з іх – узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 75 – маюць інваліднасць І, ІІ і ІІІ груп, атрыманую пры выкананні воінскага абавязку на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *