На выезде — шматпрофiльны

Маладзёжная палітыка

Выезд маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра адбудзецца 29 лістапада ў в. Сл.-Кучынка.

У мясцовай сярэдняй школе можна будзе атрымаць неабходную кансультацыю на прыёме ўрача-тэрапеўта УАЗ “Капыльская ЦРБ”, спецыялістаў аддзялення рознічнага бізнесу ЦБП №609 г. Капыля ААТ “ААБ Беларусбанк”, натарыяльнай канторы, псіхолага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А кваліфікаваны цырульнік зробіць стрыжку ці прычоску ўсім жадаючым. Цікавым і багатым на станоўчыя эмоцыі чакаецца і мерапрыемства “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Напрыканцы адбудзецца маніторынг, які павінен высветліць эфектыўнасць маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *