Імунізацыя супраць грыпу працягваецца

Наша здароўе

З мэтай забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва раёна і выконваючы распараджэнне старшыні Капыльскага райвыканкама №187 ад 16 ліпеня 2013 года “Аб падрыхтоўцы да эпідэмічнага сезона па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі 2013-2014 гадоў” у раёне праводзіцца імунізацыя насельніцтва супраць грыпу.

У бягучым перадэпідэмічным сезоне за кошт сродкаў рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў, прадпрыемстваў, арганізацый і асабістых сродкаў грамадзян плануецца зрабіць прышчэпкі 12 096 чалавекам, што складзе 39,06% насельніцтва Капыльшчыны.

Як паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Кароль, па стане на 24 кастрычніка 2013 года па раёне ахоплены іму-нізацыяй супраць грыпу 9611 чалавек (30,99% усяго насельніцтва). З гэтай колькасці дзеці – 2007, у тым ліку ва ўзросце ад 6 месяцаў да трох гадоў – 88. За кошт рэспуб-ліканскага бюджэту прышчэплены 6624 чалавекі, мясцовага – 2519, прадпрыемстваў і арганізацый – 406, за асабістыя сродкі – 62 чалавекі.

Кантроль за арганізацыяй імунізацыі працягваецца.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *