Ушанавалі святога Роха

Духоўнасць

Памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх на старых (“польскіх”) могілках у Капылі, каля каплічкі, сабралася мноства людзей. Гэта — не толькі вернікі каталіцкай канфесіі прыхода святых Пятра і Паўла, але і ўсе тыя, хто вырашыў прыняць удзел у гэтай святой урачыстасці. Прыехалі людзі нават з іншых раёнаў вобласці.

— Вітаю вас, дарагія браты і сёстры, на гэтай урачыстай літургіі! — звяртаецца святар Аляксандр да прысутных. — Я вельмі рады, што сёння вас сабралася так шмат. Тым самым вы прызнаяцеся ў вернасці святому Роху. Няхай жа ён, які тут нас сабраў, будзе ласкавы даць тых ласкаў, якімі ён слывець, дзякуй Богу, ужо больш, як шэсць соцень гадоў — шэсцьсот гадоў святы Рох дапамагае нам. Слынны француз з Монпелье, які на самам пачатку стаў вядомы ў Італіі, але Бог даў, што і на сваёй роднай зямлі таксама стаўся слынны. Але не менш слынны і ва ўсім касцёле каталіцкім. А асабліва і на нашых землях.

Напрыканцы святой імшы ксёндз Аляксандр запрасіў усіх жадаючых асвяціць магілы родных і блізкіх, тут пахаваных.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *