Перамога ў прэстыжным конкурсе

Новости

Дыплом І ступені 2-га Міжнароднага форуму дзіцяча-юнацкай творчасці Star show, які прайшоў напрыканцы красавіка ў Мінску, заваявала вучаніца СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Дзіяна Зіновенка (кіраўнік Таццяна Ермаловіч).

Такую высокую адзнаку атрымала ее выступленне ў намінацыі “народны вакал”. У форуме прымалі ўдзел юныя выканаўцы з самых розных краін — Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Беларусі і інш. Толькі добрыя водгукі журы атрымалі конкурсныя нумары яшчэ дзвюх прадстаўніц Капыльшчыны — Настассі Карповіч і Марыі Брылеўскай.

Маргарыта САКОВІЧ

На здымку: Дзіяна Зіновенка.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *