Заявка копылян

Спорт

На IV абласной спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая прайшла з 23 па 25 верасня ў Ждановічах, прадстаўнікі каманды Капыльскага раёна дабіліся пэўных поспехаў.

Так, вадзіцель СВК “Ціміразеўскі” Андрэй Чэрнік у вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў падняў гіру 146 разоў і ў дадзеным відзе спорту заняў першае месца ў вобласці. У спаборніцтвах па мнагаборстве дырэктар ДЮСШ РК прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Була паказаў другі вынік. А ўвогуле каманда капыльскіх аграрыяў у спаборніцтвах па мнагаборстве  “Здароўе” заняла ганаровае ІІІ месца, адзначана спецыяльным Дыпломам.

Андрэй Чэрнік і Дзмітрый Була запрошаны прыняць удзел у абласной спартакіядзе работнікаў галіновых прафсаюзаў, якая пройдзе 8—10 кастрычніка ў Капылі.

Марыя ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *