Под «Звуки школ»

Актуально Время молодых

У мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры прайшлі ажно два канцэрты пад назвай “Гукі школ”, якія падарылі школьнікам горада і раёна юныя беларускія знакамітасці, удзельнікі аднайменнага праекта, зоркі Еўрабачання Юра Дземідовіч, Андрэй Кунец, Ксенія Сітнік, Паліна Ждановіч і іншыя.

На працягу амаль дзвюх гадзін (прыкладна столькі доўжыўся адзін канцэрт) зала бурнымі апладысментамі сустракала вядомых выканаўцаў. Капыльскія хлопчыкі і дзяўчынкі не саромеючыся танцавалі пад выдатныя дзіцячыя песні. Таксама вядучыя праграмы правялі міні-кастынг, у якім прынялі ўдзел нашы школьнікі. У падарунак ім уручылі кампакт-дыскі, куды ўвайшлі 16 сольных кампазіцый у выкананні беларускіх дараванняў.

А вось што адбывалася ўжо пасля канцэрта! Юныя зоркі ледзь паспявалі фатаграфавацца і даваць аўтографы сваім фанатам, якія абкружалі іх шчыльным кальцом. Не ва ўсіх вядомых выканаўцаў удалося ўзяць жаданы подпіс на памяць. Хто з ахвотай і распісваўся ў блакнотах, на календарыках з партрэтамі ўдзельнікаў праекта, і фатаграфаваўся, дык гэта наш зямляк Юра Дземідовіч. Нават удалося крыху пагутарыць з юнай зоркай.

— Юра, у Капыль, мяркую,  вы прыехалі невыпадкова?

— Ну вось так атрымалася (усміхаецца). Увогуле, усё сваё дзяцінства я праводзіў і праводжу тут, прыязджаю на летнія канікулы. Тут многа маіх родных.

— Ці спадабалася, як сустракала наша публіка?

— Мы ўжо пабывалі ў розных гарадах. Нядаўна выступалі ў лагеры “Зубраня”, у нядзелю былі ў Баранавічах. У Капылі, мабыць, самая лепшая публіка. Выбачайце, але мы ўжо спазняемся…

І маленькая зорачка заспяшалася да выхаду, дзе ўжо чакалі ў мікрааўтобусе ўдзельнікі праекту. А побач усё яшчэ стаялі юныя капыляне ў надзеі ўзяць аўтограф у Ксеніі Сітнік і сфатаграфавацца на памяць. Але белы “фольксваген” у хуткім часе знік у далечыні.

Крыху расчараваныя гледачы паціху сталі разыходзіцца, расказваючы адзін аднаму, як яны спрытна збіралі подпісы любімых артыстаў.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Аўтографы раздае Юрый Дземідовіч; 2. Удзельнікі канцэрта.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара



2 комментария по теме “Под «Звуки школ»

  1. О, боги! Юрочка! Я люблю Юрочку! На фотке он так чудно сочетается с грустной кучерявой блондинкой на втором плане =))). А теперь я знаю, какой из славных белорусских городов взрастил моего сссссдалкого =))).
    Бедные детишки… вот почему девочка такая грустная! Автографов всем не хватилао! Прямо как нам на КиШеКукрыниксовской автографораздаче…

  2. А как он старательно выводит автограф на фотке… ух!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *