Новыя тэхналогіі – высокія надоі

Актуально Галоўныя падзеі Экономика

Па 7682 кілаграмы малака ад кожнай фуражнай каровы надаілі за мінулы год аператары машыннага даення МТФ “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”, перавысіўшы свой мінулагодні рэзультат на 1187 кг. Пры гэтым прадукцыя паступала на перапрацоўчае прадпрыемства толькі класам “Экстра”. Гэта дало падставу прызнаць калектыў лідарам раённага спаборніцтва, а імя загадчыцы фермы Людмілы Гардзей занесці на раённую Дошку гонару. Такой выніковай працы паспрыяла правядзенне рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў з устаноўкай сучасных даільных залаў і, вядома ж, напружаная самаадданая праца ўсяго калектыву.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *