Не згубіць ніводнага дня

Экономика

У гэтыя лютаўскія дні ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Капыльскае” рыхтуецца тэхніка да вясенняй пасяўной кампаніі.

У мехмайстэрнях участкаў “Цімкавічы”, “Лешня”, “Навасёлкі” да справы прыступілі яшчэ напачатку зімы. Займаюцца рамонтам прычапных агрэгатаў у асноўным механізатары, якія замацаваны за імі. Важкую дапамогу аказваюць газаэлектразваршчыкі, слесары. Паводле слоў першага намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Малібошкі, недахоп грашовых сродкаў і, адпаведна, адсутнасць запасных частак, крыху стрымлівалі завяршэнне рамонтных работ. Аднак ужо на мінулым тыдні большасць неабходных запчастак была завезена ў гаспадарку. “А значыць, — спадзяецца Сяргей Мікалаевіч, — мы літаральна за некалькі дзён здолеем паставіць на лінейку гатоўнасці амаль усе глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты”.

Самую вялікую занепакоенасць у намесніка кіраўніка выклікае стан кукурузных сеялак, а таксама неабходнасць набыцця колаў для трактароў, якія каштуюць нямала. Усяго ж у гаспадарцы дзевяць адзінак энерганасычанай тэхнікі, на якія і ляжа асноўная нагрузка. Акрамя таго, ёсць у дастатковай колькасці і трактары іншых мадыфікацый.

У пачатку сакавіка ў раёне пройдзе тэхагляд, а значыць трэба пастарацца не згубіць дарэмна ніводнага дня.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *