Падарункі ўручыў міністр

Актуально Праздник

Навагодняе свята ў Грозаўскай школе-інтэрнаце сёлета стала не зусім звычайным для выхаванцаў і педагогаў навучальнай установы.

Справа ў тым, што да іх прыехалі ганаровыя госці: міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Уладзімір Палуян, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў “Адзінства”  Аляксей Максімовіч, начальнік інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне Валянціна Кендыш. Работнікі міністэрства ўжо даўно ўзялі шэфства над навучэнцамі школы-інтэрната.

Хлопчыкі і дзяўчынкі да Новага года рыхтуюць свой незвычайны агеньчык. Вось і сёлета для прысутных яны ў якасці падарунка прапанавалі тэатралізаваную гісторыю пра неверагодныя прыгоды Дзеда Мароза, Снягуркі і разнастайных казачных герояў, а юныя спевакі прадэманстравалі свае цудоўныя вакальныя даныя.

Ганаровыя госці таксама падрыхтавалі сюрпрыз для выхаванцаў школы-інтэрната. Ад міністэрства, прафесійнага саюза ўсім школьнікам дасталіся цудоўныя салодкія падарункі. Ужо пасля навагодняга свята Уладзімір Палуян разам з калегамі пазнаёміўся з умовамі, у якіх навучаюцца дзеці. Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла наведванне класа працоўнага навучання, дзе знайшлі месца лепшыя работы вучняў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

Здымак з ганаровымі гасцямі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *