Пацвердзілі свой клас!

Актуально Галоўныя падзеі

Чатырох дыпломаў і гран-пры ўдастоена прадукцыя Капыльскага філіяла  ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” у рамках рэспубліканскага грамадскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года”, у якой прынялі ўдзел больш за 80 прадпрыемстваў краіны.

Выбар лепшай прадукцыі праводзіўся пасля дэгустацыі, падчас якой захоўвалася ананімнасць; узоры прадуктаў зашыфраваны, і, да таго ж, экспертам невядомы вытворца. Лепшымі прызнаваліся прадукты, якія набралі найбольшую колькасць балаў.

Як паведамілі на прадпрыемстве, узнагароды атрымалі сыры “Сырный орешек 50%” і “Гройцер молодой 50%” у намінацыі “Сыры сычужныя”, сыроватка сухая малочная падсырная і сухое абястлушчанае малако ў намінацыі “Малочныя канцэнтраты”. Гран-пры капыльскім перапрацоўшчыкам дастаўся за стабільную якасць на конкурсе “Лепшая прадукцыя года”.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *