Імунізацыя – надзейны сродак прафілактыкі

Наша здароўе

Прышчэпка супраць грыпу з’яўляецца спецыфічным сродкам прафілактыкі, прычым адзіным эпідэміялагічна і эканамічна апраўданым. Паводле інфармацыі ДУ “Капыльскі РайЦГЭ”, па стане на 8 лістапада 2012 г. у раёне імунізацыяй супраць грыпу ахоплены 10 413 чалавек (32,75% ад усяго насельніцтва). Прышчэпкі зроблены 1881 дзіцяці, у тым ліку ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў – 100. За кошт рэспубліканскага бюджэту прышчэплены 4226 чалавек, мясцовага – 4570, за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый – 1607, за асабістыя сродкі грамадзян – 10 чалавек. Імунізацыя прадоўжыцца да 1 снежня.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *