Выступiлi дастойна

Спорт

Каманда Капыльскай СДЮШАР прыняла ўдзел у спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па летнім біятлоне сярод юнакоў і дзяўчат 1995 — 1996, 1997 г. н., якая праходзіла з 5 па 7 кастрычніка ў Наваполацку.

Юныя біятланісты дастойна прадставілі капыльскую спартыўную школу, заняўшы агульнае сёмае месца з 19 каманд краіны. У старэйшай групе на дыстанцыі 4 км (спрынт) Павел Паплаўскі заняў трэцяе месца і прынес камандзе 30 заліковых ачкоў. Чэмпіёнка вобласці ў малодшай групе Наталля Ібель спынілася на крок ад п’едэстала гонару. Яна на фінішы была чацвёртай. Высокія рэзультаты таксама паказалі: у старэйшай групе — Уладзіслаў Гардзей (17 месца), Ганна Бохан (25), Хрысціна Бахта (27); у малодшай — Дзмітрый Карпяленя (25), Аляксандр Шэстак (26), Раман Халяўскі (30). Нядрэнны вынік быў і ў змешанай эстафеце (2+2), дзе капыляне сталі сёмымі з 20 каманд.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *