Справы вясковыя на 5 кастрычніка 2012 г.

Экономика

Гаспадаркамі раёна ўбрана 77,8% бульбяных палеткаў. Накапана 23953,3 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 277 ц/га. Рэалізавана 6935 тоны, у тым ліку каля 500 тон гораду Мінску.

Ужо намалочана 6222 тоны кукурузнага зерня, сама болей — 3085 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 90% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271 ц/га сабрана 206 тыс. тон зялёнай масы.

Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5667 гектараў салодкія караняплоды выкапаны на 48% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ Семежава — 490 ц/га, у “Піянер-Агра” — 446 ц/га, па 445 цэнтнераў з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”.

Сёлета на Капыльшчыне ўпершыню займаліся вырошчваннем такой культуры, як соя. Было пасеяна 330 га. Распачалі яе ўборку ААТ “Старыца-Агра” і КСУП “С “Лясное”. Пры сярэдняй ураджайнасці 12,8 ц/га намалочана 64 тоны.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *